У Жлобіне асудзілі маці, якая “заспала” сваё дзіця

Да 42-гадовай жанчыны, якая нядаўна нарадзіла дзіця, прыйшлі ў адведкі сяброўкі. Разам яны выпілі некалькі пляшак гарэлкі, а потым маці пайшла карміць немаўля. Праз некалькі гадзінаў яна задрамала і ў сне прыдушыла дзіця. Калі жанчына прачнулася, то немаўля ўжо было мёртвае.

Нядбайную маці асудзілі на два гады папраўчых работ і пастанавілі выплаціць штраф, інфармуе УУС Гомельскага аблвыканкаму.

Фота: poxe.ru