У Жлобіне дзяўчына адабрала ў бамжа торбу з прадуктамі
Вярнуць атрымалася толькі частку нарабаванага.
Злачынства адбылося 23 жніўня каля рэстарана "Космас" у Жлобіне. 19-гадовая дзяўчына з ужываннем гвалту адкрыта выкрала пакет з прадуктамі і бутэлькай піва ў бамжа. Зараз ёй пагражае шэсць гадоў турмы, паведамляе БелаПАН.