У Жлобіне і Добрушы жанчыны пайшлі ў госці і атрымалі нажавыя раненні

Ён падазраецца ў нанясенні нажавых раненняў 35-гадовай жыхарцы Масквы, якая прыйшла да яго ў госці. Яны сумесна распівалі спіртныя напоі, а пасля ўзнікла сварка. Са шматлікімі раненнямі жанчына шпіталізаваная ў мясцовую лякарню.

У Добрушы адбылася падобная гісторыя. 46-гадовая жанчына паўдзельнічала ў п'янцы ў кватэры 63-гадовага мясцовага жыхара. Яе цела знайшлі там толькі праз чатыры дні. Высветлілася, што ўзнікла сварка і гаспадар ударыў жанчыну нажом, ад атрыманага ранення яна пазней памерла. Вядзецца следства, паведамляе БелаПАН.