У жніўні ўпершыню за 2012 год склалася адмоўнае сальда знешняга гандлю
Па звестках Белстата, яно склала -79,3 мільёна долараў.
Нягледзячы на гэта, статыстыка за студзень — жнівень 2012 года выглядае вельмі аптымістычна. Станоўчае сальда склала 3 мільярды 814,1 мільёна долараў.
Летась дынаміка знешнегандлёвага сальда была супрацьлеглай. У студзені — жніўні 2011 года сальда было адмоўным — -2 мільярды 24,6 мільёна долараў.