У Жыткавічах з універмага скралі 22 залатыя бранзалеты
Крадзеж адбыўся пасярод дня.
Зламыснік скраў ювелірныя вырабы з незачыненай вітрыны, паведамляе БЕЛТА. Сума скрадзенага складае больш за 77 мільёнаў рублёў.
Па факце крадзяжу Следчы камітэт пачаў крымінальную справу.
Фота — cepolina.com