У ЗША аб'явілі лаўрэатаў кінапрэміі "Залаты глобус"

Такое рашэнне прыняла Асацыяцыя замежнай прэсы ў Галівудзе. Нагадаем, некалькі дзён таму такі ж выбар зрабіла і Асацыяцыя кінакрытыкаў ЗША.

Экранізацыя аднайменнага рамана Віктора Гюго "Адрынутыя" перамагла ў жанры мюзікла. У намінацыі "найлепшая драматычная актрыса" прыз атрымала Джэсіка Чэстэйн за ролю супрацоўніцы ЦРУ ў драме "Цэль нумар адзін".

Найлепшыя мужчынскія ролі сыгралі Дэніэл Дэй-Л'юіс (роля 16-га прэзідэнта ЗША ў гістарычнай стужцы Сцівена Спілберга "Лінкальн") і Х'ю Джэксан у "Адрынутых" Тома Хупера. "Залаты глобус" за лепшы замежны фільм атрымалі стваральнікі стужкі "Каханне" (Нямеччына, Францыя, Аўстрыя).

Фота — Reuters