У ЗША арыштавалі прадзюсера фільма “Невінаватасць мусульманаў”

55-гадовы прадпрымальнік быў раней судзімы за фінансавыя злачынствы. Ён вызваліўся ў 2011 годзе з умовай, што ён не будзе карыстацца інтэрнэтам без афіцыйнага дазволу наглядных органаў. Яму таксама забаранялася карыстацца псеўданімамі.

Накула належыць да копцкай хрысціянскай царквы. Яго называюць адным са стваральнікаў 14-хвіліннага фільму “Невінаватасць мусульманаў”, пасля з’яўлення якога ў шэрагу ісламскіх краінаў пачаліся масавыя акцыі пратэсту.