У ЗША пакаралі смерцю чалавека, які чакаў выканання прысуду 20 год
Трой Дэвіс быў асуджаны за забойства паліцыянта ў 1991 годзе. Усе гэтыя гады ён спрабаваў давесці сваю невінаватасць.
Страту ажыццявілі пры дапамозе смяротнай ін’екцыі. Дзясяткі прыхільнікаў Дэвіса праводзілі акцыю ля сцен турмы і патрабавалі адмены пакарання. Пасля паведамлення пра выкананне прысуду многія не маглі стрымаць слёз, паведамляе ВВС. Пад лістом у абарону Троя Дэвіса падпісаліся каля мільёну чалавек.
Грамадскія і палітычныя дзеячы таксама спрабавалі заступіцца за яго. Так, папа Бенедыкт XVI, экс-прэзідэнт ЗША Джымі Картэр, а таксама музыканты, артысты, улады еўрапейскіх краін і Amnesty International заяўлялі, што доказы супраць Дэвіса занадта супярэчлівыя, каб на іх падставе адправіць чалавека на страту.
Фота: tut.by