У ЗША прыдумалі "бязлітасны будзільнік", які гарантуе пад'ём з ложку
Каб яго выключыць, давядзецца ўвесці код на панэлі, якая знаходзіцца ў 15 метрах. Звычайна, на кухні ці ў ванным пакоі.
Таму падняцца з ложку давядзецца ў любым выпадку. Будзільнік нельга разбіць ці адключыць, яго нельга пераставіць на больш позні час ці проста абнуліць, адзначае тэлеканал АНТ.