Удзельнікі "Чарнобыльскага шляху" ўжо на Бангалоры (фота)

 У пятніцу ў Мінску праходзіць традыцыйны "Чарнобыльскі шлях", дазволены ўладамі. Перад яго пачаткам былі затрыманыя чатыры чалавекі. Пазней каля Савецкага РУУС сталіцы схапілі праваабаронцу Вячаслава Дашкевіча.

Тым часам на пляцоўку, дзе мусіць прайсці мітынг, спачатку не дазвалялі пранесці мегафон — адзіны гукаўзмацняльны сродак, на які быў атрыманы перад акцыяй дазвол. Але міліцыянты саступілі.

Арганізатары паспрабуюць дакрычацца да ўдзельнікаў “Чарнобыльскага шляху”

Еўрарадыё вядзе онлайн з акцыі.