УЕФА аштрафаваў Нямеччыну і Партугалію за выпадкі на Еўра-2012
Кантрольна-дысцыплінарная інстанцыя УЕФА разгледзела інцыдэнты падчас матчаў, якія прайшлі 9 чэрвеня ў Львове.
Футбольны саюз Нямеччыны пакараны на 10 тысяч еўра за "непрыстойныя паводзіны заўзятараў, якія кідалі на поле пабочныя прадметы". А Федэрацыя футболу Партугаліі — на 5 тысяч еўра за позні выхад сваёй зборнай на другі тайм, паведамляе ВВС.
Акрамя таго, кантрольна-дысцыплінарная інстанцыя УЕФА пачала справу з нагоды здарэнняў падчас гульні камандаў Нямеччыны і Нідэрландаў у сераду ў Харкаве. Нямеччына можа заплаціць яшчэ адзін штраф за тое, што заўзятары яе зборнай выкарыстоўвалі на трыбунах піратэхніку і кідалі на поле староннія прадметы. Гэтая справа будзе разглядацца ў панядзелак.
Фота — football.ya1.ru