Украіна не плануе ўступаць у Мытны саюз, заявіў кіраўнік МЗС
Украіна мае намер супрацоўнічаць з Мытным саюзам Беларусі, Казахстана і Расіі, але па-за рамкамі фармальнага членства ў ім.
"Украіна мае намер узаемадзейнічаць з Мытным саюзам па-за рамкамі фармальнага членства ў ім. Мы не знаходзімся ў перагаворным працэсе з Мытным саюзам", - сказаў міністр замежных спраў Украіны Канстанцін Грышчанка, выступаючы ў пятніцу ва ўкраінскім парламенце.
Раней прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч заявіў, што Кіеў мае намер супрацоўнічаць з Мытным саюзам па формуле "3+1", паведамляе РИА Новости.