Украіна гатовая ўвайсці ў Мытны саюз па формуле “тры плюс адзін”

“Лічу, што далейшае развіццё адносін з Мытным саюзам будзе абапірацца на новую дагаворную базу адносна пагадненняў аб свабодным гандлі і магчымым пакетным пагадненні аб супрацоўніцтве па формуле "3 +1"”, — сказаў Януковіч.

Паводле яго пераканання, такая формула дазволіць Украіне забяспечыць рэальны курс на збліжэнне еўрапейскай і еўразійскай эканамічных прастор.

Віктар Януковіч таксама ўпэўнены, што еўраінтэграцыйны курс не замінаў і не будзе замінаць развіццю стратэгічнага партнёрства Украіны з Расіяй. "Для Украіны нармалізацыя адносінаў з Расіяй стала неад'емнай часткай еўрапейскага выбару", — падкрэсліў кіраўнік украінскай дзяржавы.