Украіна не далучылася да заявы Вышаградскай чацвёркі адносна Беларусі

Украіна не далучылася да заявы Вышаградскай чацвёркі адносна Беларусі ў сувязі з "працэдурнымі пытаннямі". Як перадае карэспандэнт УНІАН, аб гэтым заявіў журналістам у Браціславе прэм'ер-міністр Украіны Мікалай Азараў.

"Такія дакументы адпрацоўваюцца не за пяць хвілін. Украіна атрымала тэкст гэтага пагаднення сёння раніцай. Такія дакументы праходзяць пэўную працэдуру разгляду ", - сказаў Азараў. - "Таму скажу, што ў дадзенай сітуацыі чыста працэдурныя моманты згулялі сваю ролю", - дадаў Азараў.

Нагадаем, прэм'ер-міністр Славаччыны Івета Радзічава паведаміла, што на саміце "Вышаградскай чацвёркі" заяву па Беларусі падпісалі прэм'еры 6 краін — Венгрыі, Польшчы, Славаччыны і Чэхіі, якія ўваходзяць у "Вышаградзкую чацвёрку", а таксама Нямеччыны ды Аўстрыі.

Радзічава адзначыла, што 6 краінаў заклікаюць улады Беларусі прыняць законы, якія зробяць выбары ў Беларусі сумленнымі і якія паспрыяюць абароне правоў грамадзянаў, дэмакратыі і прынцыпаў дзелавой дзяржавы, перадаюць "Украинские новости".