Украіна спадзяецца хутка ратыфікаваць дамову аб мяжы з Беларуссю
Аб гэтым заявіў пасол Украіны ў Беларусі Віктар Ціханаў.
Ён расказаў, што засталося толькі абмяняцца ратыфікацыйнымі граматамі. Гэта павінны зрабіць прэзідэнты краін, паведамляе "Інтэрфакс-Захад".
Як таксама расказаў украінскі дыпламат, у сярэдзіне кастрычніка ў Мінск прыязджае спецыяльны прадстаўнік ўкраінскага ўрада, які адказвае за памежныя пытанні. Плануюцца яго сустрэчы ў Міністэрстве замежных спраў з беларускімі спецыялістамі.