Украінец нелегальна перасякаў беларускую мяжу ў фургоне грузавіка

Нелегал схаваўся ў фургоне транспартнага сродку паміж задняй сценкай і картоннымі скрынямі. Пасажыр меў праблемы з дакументамі: тэрмін дзеяння яго пашпарта скончыўся ў сувязі з дасягненнем 25 год. Таму ён не мог перасекчы мяжу легальным чынам. А суайчыннік-кіроўца вырашыў дапамагчы хлопцу, апавядае БелаПАН.

Абодвух аштрафавалі на 875 тысяч кожнага. Між тым  хлопец мог бы пазбегчы такіх непрыемнасцяў, калі б проста прыйшоў ва ўкраінскае консульства ў Брэсце. Там у такіх выпадках выдаюць дакумент, па якім можна законна перасекчы мяжу.