Юлію Цімашэнка перавялі з СІЗА ў калонію

Цімашэнку этапавалі 30 снежня прыкладна а 5.00 паводле мясцовага часу, паведамляе ВВС са спасылкай на ўкраінскія СМІ. Паводле некаторых звестак, яе перавозяць у інвалідным вазку, бо жанчына не можа самастойна перасоўвацца.

Былая прэм’ер-міністр Украіны Юлія Цімашэнка знаходзілася ў следчым ізалятары са жніўня. У кастрычніку кіеўскі суд прызнаў яе вінаватай у злоўжыванні службовым становішчам пры падпісанні ў 2009 годзе кантрактаў на пастаўку расійскага газу ва Украіну. 

Адвакаты экс-прэм’ера сцвярджаюць, што Цімашэнка не можа самастойна перасоўвацца з-за болю ў спіне і ёй неабходная медыцынская дапамога. Еўрасаюз і ЗША лічаць яе справу палітычна матываванай.