Украінскі парламент прыняў новы закон аб выбарах у Вярхоўную Раду

Часткова будзе вернутае вылучэнне дэпутатаў па мажарытарных акругах. Згодна з законам, які ўступіць у сілу пасля падпісання прэзідэнтам Віктарам Януковічам, парламенцкія выбары будуць праводзіцца па змешанай сістэме. Палову з 450 дэпутатаў Рады будуць абіраць па партыйных спісах, а палову - у акругах, паведамляе ВВС.

Прахадны бар'ер для партый дэпутаты паднялі з цяперашніх 3% да 5%, а таксама забаранілі ўдзел блокаў у парламенцкіх выбарах.