Украінскі патрыярх крытыкуе папу рымскага за адмову ад лімузіну

Такую заяву кіраўнік украінскай праваслаўнай царквы зрабіў 16 сакавіка ўвечары ў эфіры 5 канала. Філарэт пракаментаваў учынак новага папы Рымскага Францішка, які адразу пасля свайго абрання адмовіўся ад прадстаўнічай мадэлі асабістага аўто.

“Гасподзь як гаворыць — не рабіце міласціны вашай перад людзьмі і не паказвайце сваю сціпласць перад людзьмі, а будзьце сціплымі ў сярэдзіне, а не на паказ”, — цытуе словы мітрапаліта Lenta.ru.

Сам Філарэт ездзіць на “Мэрсэдэсе” прадстаўнічага класа, які яму падаравалі бізнэсмены. Патрыярх тлумачыць гэты тым, што на іншым аўтамабілі не змог бы выконваць свае абавязкі. “Я за год наведваю да 20 епархій, дзякуючы таму, што ёсць аўтамабіль, які не спыняецца”, — сказаў ён.