Украінскія банкі пачалі абмяжоўваць продаж валюты

Як паведамляе АФН, абмежаванні ўвёў найбуйнейшы дзяржаўны банк краіны — Ашчадбанк. Тут прадаюць не больш за 1000 долараў у адны рукі. У шэрагу аддзяленняў Прыватбанка ўведзеныя абмежаванні на продаж не больш як 300 долараў. У Адэсе актывізаваліся валютчыкі.

У панядзелак на міжбанкавым валютным рынку курс грыўны зваліўся да трохгадовага мінімуму — 8,18/8,20 грн/дол.

Фота — drus.org.ua