Украінскія памежнікі затрымалі воз з кантрабанднымі цыгарэтамі
45 скрыняў кантрабандандных цыгарэтаў вёз грамадзянін Украіны.
Як паведамляе "Багнет", парушальніка мяжы затрымалі літаральна за сотню метраў ад памежных слупоў. На возе ў яго было 27 скрыняў цыгарэтаў "Фест" і 18 скрыняў цыгарэтаў "Джиынг Лінг" беларускай і ўкраінскай вытворчасці.
Дарэчы, у той жа дзень памежнікі знайшлі 5 тысяч пачкаў беларускіх цыгарэтаў "Фест" у таварным вагоне цягніка. Уладальніка кантрабанды выявіць не ўдалося.