Украінскія півавары просяць абараніць іх на беларускім рынку
Кампанія “Абалонь” звярнулася з такой просьбай да ўраду Украіны.
Свой крок півавары матывуюць тым, што са снежня 2010 года пачала дзейнічаць пастанова беларускага ўраду аб ліцэнзаванні імпарту піва з Украіны. Паводле звестак кампаніі, дзеянне гэтай пастановы прывяло да таго, што адпускныя кошты на ўкраінскую прадукцыю павялічыліся ў паўтара разы, паведамляе БелаПАН.
Ліцэнзаванне і вызначэнне мінімальных адпускных цэн прымяняецца толькі да піва з Украіны. Таму яно стала неканкурэнтаздольным у адносінах нават да іншага імпартнага прадукту.
У кампаніі “Абалонь” такія парадкі лічаць дыскрымінацыйнымі і просяць правесці спецыяльнае расследаванне.