Украінскія сацыялісты патрабуюць, каб Януковіч павіншаваў Лукашэнку
Паведамляе ALE.BY.
Намеснік старшыні Прагрэсіўнай сацыялістычнай партыі Украіны Уладзімір Марчанка абураны тым, што Украіна ў твары прэзідэнта Віктара Януковіча, Старшыні Вярхоўнай Рады Ўладзіміра Ліцвіна і Прэм'ер-міністра Мікалая Азарова не павіншавала Аляксандра Лукашэнку з перамогай на выбарах
"Як у 1943-м украінскія нацыяналісты разам з фашыстамі зверствавалі на тэрыторыі Беларусі, забіваючы мірнае насельніцтва, спальваючы вёскі (як Хатынь), пры гэтым выслужваючыся перад нацысцкай Нямеччынай, так і сёння названыя дзеячы разам з цяперашнімі ўкраінскімі нацыянал-фашыстамі труцяць Беларусь і Аляксандра Лукашэнку. Труцяць не толькі з-за лакейскага служэння Захаду, але і з-за зайздрасці", - перакананы палітык.
"Калі нешта засталося ў галаве ад розуму, а ў душы ад сумлення, неадкладна павіншуйце Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнка з заслужанай перамогай на прэзідэнцкіх выбарах", - заявіў Марчанка.
Нагадаем, АБСЕ не прызнала выбары легітымнымі.