Украінцы сватаюць у Беларусь футбаліста за два мяхі бульбы

Як паведамляе сайт bilshe.com, чуткі пра пераход гульца ў кіеўскі "Арсенал" не пацвердзіліся. Тым часам у сацыяльных сетках ужо з'явіўся фэйкавы матэрыял, які распавядае пра пераход Мілеўскага ў барысаўскі БАТЭ.

Паводле яго, трансфер футбаліста будзе каштаваць два мяхі бульбы. За кожны матч Мілеўскаму, нібыта, будуць выдаваць чатыры вядры самагону і закуску. А ў выпадку ўдалага падзення (што ў Мілеўскага атрымоўваецца добра) футбалісту будуць даваць пляшку піва і чыпсы. Адзінай перашкодай з'едлівы аўтар назваў тое, што ўзровень барысаўскіх начных клубаў можа не задаволіць пераборлівага спартоўца.