Украінцы кантрабандай везлі з Беларусі больш за 32 тысячы пачак цыгарэт
Разам з цыгарэтамі ўкраінскія памежнікі канфіскавалі ў іх мікрааўтобус, які перавозіў кантрабанду.
Інцыдэнт адбыўся 16 студзеня. Разам з памежнікамі ў затрыманні кантрабандыстаў прымалі ўдзел украінскія міліцыянты, паведамляюць “Валынскія навіны”. У выніку былі затрыманыя двое жыхароў Шацкага і Ковельскага раёнаў Валынскай вобласці.
Аперацыя адбылося дзякуючы папярэдняй інфармацыі аб перавозцы цыгарэтаў. Міліцыянты і памежнікі змаглі арганізаваць засаду на кантрабандыстаў на ўскраіне пасёлка Шацк.