Улады Мінска шукаюць сваякоў людзей, загінулых пры выбуху ў Серабранцы
Адміністрацыя Ленінскага раёна сталіцы просіць адгукнуцца сваякоў загінулых пры выбуху газу на вуліцы Пляханава.
Як паведамляе БЕЛТА, пры выбуху хутчэй за ўсё загінулі 72-гадовая Зоя Іванаўна Трушкевіч і 46-гадовы Ігар Міхайлавіч Трушкевіч. Яны былі зарэгістраваныя ў кватэры 349 па вуліцы Пляханава, 85.
Кантактныя тэлефоны: 285-13-89, 223-27-28, 223-58-04, 223-93-28
У раённай адміністрацыі кажуць, што ў пацярпелым ад выбуху доме зрабілі насціл на даху, правялі работы па падвесцы пашкоджанага перакрыцця гарышча.
Нагадаем, выбух у жылым доме па вуліцы Пляханава адбыўся 23 лютага.
Фота — valera-by.livejournal.com