Улады Жодзіна ўтойваюць лакальную экалагічную катастрофу? (відэа)

Да гэтага часу мясцовым жыхарам не паведамляюць пра маштаб здарэння і яго магчымыя наступствы. Дзякуючы журналістам незалежнага сайта zhodzina.by інфармацыя пра ўцечку масла з Жодзінскай ЦЭЦ была апублікаваная ў сакавіку па гарачых слядах. А вось дзяржаўная выканкамаўская газета напісала пра аварыю толькі праз два тыдні. Пры гэтым былі значна звужаныя маштабы ўцечкі (гаварылася пра 2-3 літры масла) і сцвярджалася, што ўсё рэчыва ўжо сабралі.

Аднак і на гэты дзень на паверхні ракі Пліса бачна масленая плёнка. А "прылада" па перадухіленні трапляння масла ў раку ўяўляе сабой плаваючыя бярвенні. Відаць, па задумцы работнікаў ЦЭЦ яны павінны стрымліваць непрыбранае масла.

Ніякіх афіцыйных паведамленняў з нагоды экалагічнай сітуацыі на рацэ Пліса так і не паступае. А ў непасрэднай блізкасці ад месца аварыі знаходзіцца гарадскі пляж, на добраўпарадкаванне якога ў мінулым годзе збіралі грошы ўсім Жодзіна, правёўшы агульнагарадскі суботнік, паведамляе spring96.org