Уладзіслаў Кавалёў і яго адвакат сёння пачнуць знаёміцца з пратаколамі суда

Як паведаміў агенцтву БелаПАН адвакат, па выніках вывучэння пратаколаў могуць быць падрыхтаваныя заўвагі ў Вярхоўны суд.

Нагадаем, што 30 лістапада Уладзіслава Кавалёва і дзмітрыя Канавалава Вярхоўны суд асудзіў на смерць. Іх абвінавацілі ў тэракце ў мінскім метро і шэрагу іншых выбухаў.

7 снежня Кавалёў і яго абаронца падалі кіраўніку краіны прашэнне пра памілаванне і наглядную скаргу. Канавалаў ніякіх заяваў і прашэнняў не падаваў.