УНІАН: Футбольны чэмпіянат Еўропы могуць перанесці з-за сітуацыі ва Украіне
Еўрапейская футбольная федэрацыя можа перанесці правядзенне запланаванага на пачатак лета кантынентальнага першынства на іншы год.
Пра гэта нямецкім СМІ заявіў прадстаўнік УЕФА Марцін Кален, каментуючы нядаўнія выбухі ў Днепрапятроўску і сітуацыю з экс-прэм'ерам Юліяй Цімашэнка.
Кален адзначае, што УЕФА штодня адсочвае сітуацыю. Паводле яго словаў, федэрацыя не чакае пераносу чэмпіянату, але не выключае такой магчымасці.
Таксама функцыянер УЕФА не выключае, што матчы чэмпіянату Еўропы могуць быць праведзеныя замест Украіны ў Нямеччыне, паведамляе УНІАН.