Упершыню жанчына стала капітанам баявога карабля Брытанскага флоту
Саракагадовая Сара Уэст сёння ачоліла фрэгат Portland. У яе падначаленні 185 маракоў.
Яна — прафесійны баявы афіцэр, служыць на флоце ўжо 16 гадоў. У 2003 годзе Сара Уэст брала ўдзел у вайсковай аперацыі ў Іраку.
Як адзначае газета Guardian, у брытанскіх Ваенна-марскіх сілах і раней служылі жанчыны-капітаны, але яны ніколі не даслужваліся да камандзіра вялікага баявога карабля.
Фота — guardian.co.uk