Урад Расіі даследуе беларускі вопыт рэгулявання Інтэрнэту
Замоўцам навукова-даследчыцкай працы выступіў дэпартамент прэс-службы і інфармацыі ўрада Расіі, а фінансавацца даследаванне будзе з федэральнага бюджэту.
Урад Расіі абвясціў адкрыты конкурс на правядзенне навукова-даследчыцкай працы "Замежны досвед рэгулявання адказнасці ўдзельнікаў праваадносін пры выкарыстанні сеткі Інтэрнэт". Замова змешчана на агульнарасійскім афіцыйным сайце па дзяржзакупкам, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Ад аўтараў чакаюць навуковай справаздачы з апісаннем заканадаўства ЗША, Вялікабрытаніі, Францыі, Нямеччыны, Кітая, Канады, Казахстана і Беларусі ў вобласці прававога рэгулявання Інтэрнэту. Урад Расіі цікавіць параўнальнае даследаванне заканадаўчых нормаў іншых краін, якія рэгулююць адказнасць за змест таго, што размяшчаецца ў глабальнай сетцы.
Апроч аналізу замежнага досведу рэгулявання Інтэрнэту даследнікі павінны будуць унесці прапановы па ўдасканаленні заканадаўства Расіі па гэтым пытанні.