Ураджэнка Мінска стала аўтаркай скандальнага шоу на амерыканскім канале

Ідэя 12-ці серыйнага рэаліці шоу, героямі якога стануць эмігранты з былога Савецкага Саюза, прыйшла ў галаву ўраджэнцы Харкава Аліне Дызік і былой мінчанцы Эліне Мілер. Абедзьве яны прыехалі ў ЗША разам з бацькамі ў дзіцячым узросце.

Праект Russian Dolls ужо актыўна крытыкуюць. У першую чаргу праз назву. Перакласці яе можна як “Рускія лялькі”, альбо “Рускія матрошкі”. У ЗША гэтае словазлучэнне даўно набыло вельмі неадназначнае значэнне, паведамляе ВВС. Пабачыць Russian Dolls можна будзе на адным з нью-ёркскіх кабельных каналаў.