Уваход у абласную бібліятэку Брэста "ўпрыгожылі" драўляным сарцірам (фота)
Ён прызначаны толькі для абраных і зачынены на замок. Таму тэрыторыя каля яго загаджаная падманутымі мінакамі.
Сарцір не могуць знесці, бо ён прызначаны для суседняга дома без выгодаў. Адкрыўся ён пасля зносу аднаго з суседніх дамоў і закрыцця галоўнага ўваходу ў бібліятэку з захаду. Там гарадскія архітэктары дазволілі паставіць шматпавярховы жылы дом фірмы “Облик”. Фірма збанкрутавала, дырэктар у турме, а сарцір апынуўся каля адзінага цяпер уваходу ў бібліятэку.
Збольшага мінакі не ведаюць, што прыбіральня адчыняецца толькі "для сваіх". І з трэцяга паверху бібліятэкі добра відаць, як спраўляюць патрэбу падманутыя “шпакоўняй” мужчыны.
