Увазныя пошліны на сырую высокавязкую нафту для Беларусі адмененыя

Гэтае рашэнне было прынята па просьбе Беларусі, якая, у адрозненне ад Расіі і Казахстана, з'яўляецца імпарцёрам нафты, гаворыцца на сайце tamognia.ru.

Раней паведамлялася, што Беларусь плануе перапрацаваць ў 2011 годзе 26мільёнаў тон нафты. Паводле слоў першага віцэ-прэм'ера Беларусі Уладзіміра Сямашкі, краіна ў 2011 годзе павінна набыць у РФ прыкладна 21 мільён тон нафты. Акрамя таго, у Беларусі з Венесуэлай заключаны кантракт на пастаўку ў гэтым годзе 4 мільёнаў тон сыравіны.