Увечары адбудзецца першая трэніроўка зборнай Францыі на стадыёне "Дынама"

А 18-й гадзіне сёння на мінскім стадыёне "Дынама" пачнецца афіцыйная перадматчавая трэніроўка футбольнай зборнай Францыі. А за гадзіну да гэтага прэс-канферэнцыю правядзе яе галоўны трэнер Ларан Блан.

Нагадаем, 3 чэрвеня французы згуляюць з беларускай камандай у адборачным матчы чэмпіяната Еўропы.