Узброеная міліцыя шукае сабаку-"монстра", ён ужо пакусаў 35 чалавек (відэа)
Украінскі горад Палтава ўжо два дні застрашаны навінамі пра рудога сабаку, які палюе на людзей.
Медыкі мяркуюць, што ён хворы на шаленства. Тым часам для пацярпелых, сярод якіх 8 дзяцей, не хапае вакцынаў.
Як паведамляе палтаўскае інтэрнэт-выданне "Рэпарцёр", вуліцы горада патрулююцца ўзброенымі міліцыянтамі, якія абяцаюць адшукаць і забіць сабаку-"монстра". Аднак пакуль пошукі не далі выніку.