Ужо больш за тысячу кіргізскіх вязняў зашылі сабе раты

Як паведамляе interfax.by, да вечара аўторка, 24 студзеня, раты "зашылі" ўжо 1090 вязняў. Нагадаем, што зняволеныя патрабуюць афіцыйна стварыць у кожнай з папраўчых установаў прынамсі па адной "адкрытай" камеры. Яе вязні маглі б свабодна перамяшчацца па іншых камерах.

Раней у акцыі бралі ўдзел асуджаныя чатырох папраўчых установаў на поўначы Кіргізіі. Але асноўная маса тых, хто зашыў сабе раты, утрымоўваецца ў СІЗА-1 Бішкека — гэта 385 чалавек.