Узмацняецца ахова метро з дапамогай відэаназірання

Пра гэта сёння паведаміў начальнік “Дырэкцыі па будаўніцтве Мінскага метрапалітэна” Павел Царун. Ён праінфармаваў, што ў верасні - кастрычніку быў правераны стан аховы аб'ектаў метрапалітэна. У выніку выяўлены шэраг недахопаў у рабоце вартавых аховы, былі зробленыя захады па іх выкараненні, паведамляе агенцтва “Мінск-Навіны”.

У прыватнасці, выключаны доступ старонніх да месцаў захоўвання маёмасці, прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці працаўнікі прадпрыемства, якія неналежным чынам выконваюць свае службовыя абавязкі. Таксама распрацаваны план устаноўкі відэакамер на недабудаваных станцыях.

Царун таксама адзначыў, што працы па будаўніцтву новых участкаў сталічнай падземкі метро ідуць у адпаведнасці з графікам. Тры новыя станцыі Маскоўскай лініі мінскага метро: “Грушаўка”, “Міхалова” і “Пятроўшчына” - адкрыюцца 1 верасня 2012 года. А ў канцы 2013 года павінна пачаць парцу чацвёртая станцыя – “Малінаўка”. Акрамя таго, распрацаваны і праходзіць экспертызу праект падаўжэння метро да станцыі “Шчомысліца”.