Узровень радыяцыі ў моры ля "Фукусімы-1" перавысіў норму ў 3,3 тысячы разоў

Утрыманне радыёактыўнага ёду ў спробах марской вады, узятых каля АЭС "Фукусіма-1", перавышае лімітава дапушчальныя значэнні ў 3355 разоў.

Раніцай 28 сакавіка Агенцтва па атамнай энергетыцы Японіі паведамляла, што ў 30 метрах ад берагавой лініі ў раёне пятага і шостага рэактараў аварыйнай АЭС утрыманне радыёактыўнага ёду перавышае норму ў 1150 разоў.

Нагадаем, на АЭС "Фукусіма-1" у выніку моцнага землятрусу і цунамі, якія адбыліся ў Японіі 11 сакавіка, выйшлі з ладу сістэмы астуджэння энергаблокаў, аднавіць працу якіх не атрымоўваецца дагэтуль. На АЭС адбылося некалькі выбухаў, вакол станцыі павялічыўся радыяцыйны фон. З 20-кіламятровай зоны вакол "Фукусіма-1" былі эвакуяваны ўсе жыхары.