Узровень радыяцыі ў вадзе каля Фукусімы дасягнуў найвышэйшага ўзроўня
Зафіксавана найбольш сур'ёзнае падвышэнне ўзроўня радыяцыі з часу пачатку замераў.
Ўтрыманне радыёактыўнага ёду-131 ва ўзятых 11 красавіка спробах марской вады каля ўзбярэжжа японскай прэфектуры Фукусіма перавысіла дапушчальныя нормы ў 2,2 разы, што азначае найбольш сур'ёзнае падвышэнне ўзроўня радыяцыі з часу пачатку замераў 23 сакавіка, паведамляе ў сераду сайт тэлеканала NHK са спасылкай на міністэрства навукі і тэхналогій Японіі.
Кампанія-аператар АЭС TEPCO паведамляе, што па выніках даследаванняў узятых 11 красавіка спроб марской вады ў 15 кіламетрах ад АЭС каля ўзбярэжжа горада Мінамісома ўзровень утрымання ёду-131 перавысіў норму ў 23 разы. Гэта - найвышэйшы ўзровень з таго часу, як TEPCO пачала даследаванні спроб вады 2 красавіка, паведамляе РИА Новости.