Віцэ-прэм'ер: Крызіс у сусветнай эканоміцы тармозіць развіццё краіны

Калінін назваў асноўныя прычыны тармажэння развіцця краіны — гэта вялізныя выдаткі на ліквідацыю наступстваў аварыі на ЧАЭС, а таксама фактары, спароджаныя крызіснымі з'явамі ў сусветнай эканоміцы. Адзначыў віцэ-прэм'ер і поспехі: па выніках першага квартала прагнозныя паказчыкі ў параўнанні з аналагічным перыядам 2010-га выраслі на 11%, па экспарце перавышэнне склала каля 25%.

Менавіта ў суадносінах экспарту і імпарту прапанаваў Калінін шукаць адказы на пытанні, якія абвастрыліся сёння, у прыватнасці, дэфіцыт валюты ў абменных пунктах. Мы па-ранейшаму набываем за мяжой больш, чым прадаем за межы краіны, а гэта значыць, што жывем у пазыку, адзначыў ён. Каб змяніць сітуацыю, трэба значна павялічыць экспарт прадукцыі беларускіх прадпрыемстваў, скараціўшы ў ім імпартны складнік.