Віцебчанін спрабаваў увезці ў Беларусь кантрабанду ваеннага антыкварыяту

Ваенны ранец, біноклі, шлемы, перыскоп, паходная пляшка, сталовы посуд з нацысцкай сімволікай - усяго 12 найменняў прадметаў часоў Другой сусветнай вайны было канфіскавана ў пасажыра цягніка "Берлін-Масква". 44-гадовы жыхар Віцебска, які вяртаўся з Польшчы дахаты, у сваёй дэкларацыі не пазначыў дакладныя звесткі аб таварах, які перавозіў. Між тым, паводле папярэдніх вынікаў экспертаў-мастацтвазнаўцаў, прадметы ваеннага антыкварыяту ўяўляюць сабой гістарычную каштоўнасць, паведамляе Белтэлерадыёкампанія.