Віцебскі БРСМ прысабечыў грамадскую ініцыятыву па ўшанаванні памяці ахвяраў
13 красавіка ў Віцебску мае адбыцца жалобная імпрэза: віцебляне вырашылі ўшанаваць памяць ахвяраў тэракту ў мінскам метро.
Яшчэ з аўторка жыхары горада нясуць да падземнага пераходу на плошчы Перамогі кветкі і жалобныя стужкі, запальваюць свечы. У сацыяльнай сетцы “Вконтакте” была створана старонка, на якой ініцыятары заклікалі ўсіх неабыякавых грамадзян прыйсці 13 красавіка ў 17.56 да гэтага імправізаванага мемарыялу і ўшанаваць памяць загінулых хвілінай маўчання. За суткі да падзеі выказалі намер далучыцца больш як паўтары тысячы чалавек.
Аднак сёння гарвыканкам агучыў версію, што, аказваецца, жалобная імпрэза мае адбыцца… з ініцыятывы БРСМ. Адгукнуліся на ініцыятыву і праваахоўныя органы – паабяцалі ўзмацніць меры па ахове парадку падчас жалобы.