Ва Украіне асудзілі карэйскіх шпіёнаў, якія працавалі з Беларусі

Ру Сангчэль і Лі Тхэкіль працавалі ў гандлёвым прадстаўніцтве Паўночнай Карэі ў Беларусі. Суд прызнаў, што яны спрабавалі атрымаць інфармацыю, якая з'яўляецца дзяржаўнай таямніцай Украіны.

Як паведамляе ўкраінскае выданне "Сегодня", магчыма, КНДР плануе пашырыць дальнасць палёту сваіх ракет. Прыбыўшы з Мінска ва Ўкраіну, паўночныя карэйцы, як кажа следства, спрабавалі завербаваць супрацоўніка канструктарскага бюро "Паўднёвае". Яно займаецца распрацоўкай ракетна-касмічнай тэхнікі. Супрацоўнік КБ, у сваю чаргу, паведаміў пра замежнікаў у Службу бяспекі Украіны.

Фота — marker.ru