Ва Украіне зламыснікі разабралі апору ЛЭП атамнай электрастанцыі

Пікантнасць у тым, што гэта магістральная лінія электраперадач мясцовай атамнай электрастанцыі. У выніку апора проста абрынулася. На шчасце, ніхто не пацярпеў  перабою з электрычнасцю не было.

Як паведамляе БЕЛТА, злачынства ўчынілі трое мясцовых жыхароў, двое з якіх ужо мелі судзімасці.

Пашкоджаная зламыснікамі паветраная лінія абмежавала на 50 мегаВат магутнасць Запарожскай АЭС. Выправіць сітуацыю ўдалося выратавальнікам. Але аднаўленчыя працы працягнуцца больш за два тыдні.

Міліцыянты затрымалі зламыснікаў, у іх забралі рэчыўныя доказы — металічныя фрагменты электраапоры. Зламыснікам пагражае ад трох да дзесяці гадоў турмы.