Ва Украіне знайшлі гомельскага пенсіянера, які пайшоў у грыбы

Высветлілася, што ён заблукаў і не мог самастойна выйсці да людзей, харчаваўся грыбамі і ягадамі. Калі праваахоўнікі Чарнігаўскай вобласці натрапілі на яго, пенсіянер знаходзіўся ў шокавым стане. Ён ужо вярнуўся на радзіму і яго здароўю нішто не пагражае, паведамляе БЕЛТА.