Ва украінскім Луцку з’явілася вуліца Юліі Цімашэнкі

17 жніўня ў гэтым заходнеукраінскім абласным цэнтры перайменавалі адразу 27 вуліц. Назвы іх усіх раней былі звязаныя з савецкім мінулым. У прыватнасці, вуліца Юліі Цімашэнкі да перайменавання называлася вуліцай Лазо. Рашэнне назваць вуліцу Луцка ў гонар арыштаванага экс-прэм’ера гарадскія дэпутаты матывавалі жаданнем падтрымаць Цімашэнку. Яны лічаць яе ахвярай палітычных рэпрэсій. Нагадаем, што Юлія Цімашэнка зараз знаходзіцца ў СІЗА. Яе абвінавачваюць у здрадзе дзяржаўным інтарэсам.