Ва ўсім свеце адзначаюць Дзень плюшавага мядзведзіка
“Прафесійнае свята” гэтай самай папулярнай цацкі ўсталявалі 10 гадоў таму.
Лічыцца, што першы цацачны мядзведзік з’явіўся ў пачатку ХХ стагоддзя. Цяпер гэта найбольш любімая цацка не толькі для дзяцей, але і для дарослых. За час існавання гэтага персанажу былі прададзеныя мільёны цацак і дагэтуль плюшавы мядзведзік — самая запатрабаваная забаўка.
У Дзень плюшавага мішкі звычайна ладзяць выставы цацак, а таксама дабрачынныя акцыі, удзельнікі якіх могуць падзяліцца цацкамі з дзецьмі з малазабяспечаных сем’яў або дамоў-інтэрнатаў.
У Беларусі плюшавы мядзведзік стаў яшчэ і палітычным сімвалам пасля акцыі, вядомай як “шведскі плюшавы дэсант”.