Валожынскія міліцыянты за дапамогу ў пошуку трактара прапануюць 5 мільёнаў
Машыну скралі ў ноч на Каляды.
Скрадзены трактар належыць фермеру з вёскі Шалеўшчына, што ў Валожынскім раёне. Пошукі, якія працягваюцца ўжо больш за тыдзень, выніку не далі. Таму праваахоўнікі вырашылі пайсці на незвычайны крок – аплаціць любую інфармацыю аб трактары. Яны абяцаюць, што імя інфарматара захаваюць у таямніцы, піша “Рэспубліка”.