Валютны крызіс “вымыў” з банкаўскіх укладаў $1,2 мільярда

Калi ў траўні iнвалютныя ўклады зменшылiся ў эквiваленце на 469,3 мiльёна долараў, то ў чэрвенi — у эквiваленце на 240,2 мiльёна. На пачатак лiпеня яны склалі амаль 3,5 мiльярда долараў. Гэта на 20% меней, чым у пачатку года.

Усяго з красавіка па ліпень валютна-фінансавы крызіс “вымыў” з банкаў 1,2 мільярда долараў, паведамляе БелаПАН.

Пры гэтым у Нацбанку сцвярджаюць, што ў трэцяй дэкадзе сітуацыя з валютнымі дэпазітамі стабілізавалася. Паводле папярэдніх звестак, тэрміновыя ўклады працягвалі расці і ў першай дэкадзе ліпеня.